Падарожжа у краіну роднай мовы!

14.02.2024

      Рыхтуючыся да міжнароднага Дня роднай мовы ў гэтым годзе ў нашым раёне з"явілася незвычайная інтэрактыўная карта для бацькоў і дзяцей, з дапамогай якой у гульнявой форме можна замацоўваць ужо існуючыя веды беларускай мовы і набываць новыя. Самы разнастайны матэрыял размясціўся ў ёй: гэта і беларускія народныя казкі, якія вучаць дзяцей дабрыні і сяброўству, вершы класікаў беларускай літаратуры, разнастайныя беларускія гульні, у якіх дзеці папоўняць свой  слоўнікавы запас. А караоке "Спяваем па-беларуску" дапаможа адчуць смак беларускай мовы ў песнях, забаўлянках, калыханках. А яшчэ, дзеці разам з дарослымі змогуць прайсці вэб-квэст "Ехаў казачнік Бай".

Падарожжа ў краіну роднай мовы