Міжнародны Дзень роднай мовы!

21.02.2024

21 лютага ў краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, зацверджаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года.

Для беларусаў родная мова – адзін з важных складнікаў культуры і патрыятычнага выхавання. Яна выступае не толькі ў якасці сродку камунікацыі, але і з'яўляецца сімвалам нацыянальнай самасвядомасці, падмуркам ідэнтыфікацыі, гістарычнай памяці.

З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў нашым садку прайшл і розныя тэматычныя мерапрыемствы як з бацькамі, так і з выхаванцамі.