Растим маленького патриота вместе

Як вучыць дзяцей паводзіць сябе пры гучанні Дзяржаўнага гімна

Добры дзень, паважаныя бацькі. Сёння хочацца павясці з вамі  размову пра тое, як вучыць дзяцей паводзіць сябе пры гучанні Дзяржаўнага гімна. Але давайце спачатку пазнаёмімся з гісторыяй гімна.
развернуть

 

Гучыць урачыста, як водгукі славы,

Гімн нашай вячыстай цудоўнай Дзяржавы...

Гімн свету сцвярджае, што любім мы працу,

                                                                                                                             А шлях наш лунае да радасці, шчасця.

Пад гукамі Гімна я моўчкі клянуся

Сапраўдным быць сынам маёй Беларусі!

Міхасъ Пазнякоў

 

Дзяржаўны гімн — гэта самы хвалюючы кожнае сэрца сімвал краіны, узвышаная песня пра народ. Мелодыя простая, добра запамінаецца.

Яшчэ ў старажытныя часы людзі, ахопленыя агульным пачуццём радасці, — падчас вялікіх святаў, перамог над ворагам ці пры пазбаўленні ад якой-небудзь павальнай хваробы, засухі, паводкі і пажараў, заканчэння сонечнага зацьмення — спявалі агульную песню ці, можа быць, малітву.

Гэтую ж песню яны спявалі, калі выпраўляліся ў паход на ворага, і песня яднала іх агульнай надзеяй і верай у сілы народа.

Прататыпам сучаснага гімна быў гімн Беларускай ССР.

Паэт Уладзімір Іванавіч Карызна (1938), лірык і песеннік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, атрымаў перамогу ў конкурсе: ягонаму тэксту гімна, у якім выкарыставаны фрагменты ранейшага тэксту гімна, напісанага Міхасём Мікалаевічам Клімковічам (1899—1954), журы аддало перавагу.

Словы гімна павінен ведаць кожны змалку.

У Палажэнні аб Дзяржаўным гімне Рэспублікі Беларусь гаворыцца, што гімн з’яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту і выконваецца ў аркестравым, харавым, аркестрава-харавым ці ў іншым вакальным ці інструментальным варыянце.

Дзяржаўны гімн выконваецца ў адпаведнасці з зацверджаным тэкстам і музыкальнай рэдакцыяй (нотамі) пры ўступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пасаду — пасля прынясення ім прысягі, пры адкрыцці і закрыцці сесій палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, пры сустрэчах і праводзінах афіцыйных дэлегацый замежных краін, пры ўшанаванні нашых спартсменаў-пераможцаў, у тым ліку і за мяжой, пры правядзенні воінскіх рытуалаў, а таксама з нагоды разнастайных урачыстасцей, прысвечаных дзяржаўным святам.

I калі гучыць галоўная песня краіны, слухаць яе трэба стоячы, прычым мужчыны абавязаны зняць галаўны ўбор. У вакальна-харавым варыянце выконвання неабходна праслухаць гімн ад пачатку да канца: усе тры куплеты. У аркестровым выкананні дапускаецца праслухванне толькі часткі гімна – адзін куплет і прыпеў. Пасля праслухвання не трэба пляскаць у далоні. Можна спакойна прысесці.

Няхай лунаюць над намі нашы слаўныя сцягі! Няхай асвятляе наш шлях Дзяржаўны герб краіны! Няхай гучаць заклікальныя словы і ўрачыстая музыка нашага велічнага гімна!

 

Мы, беларусы – мірныя людзі,

Сэрцам адданыя роднай зямлі,

Шчыра сябруем, сілы гартуем

Мы ў працавітай, вольнай сям’і.

 

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,

Слаўся, народаў братэрскі саюз!

Наша любімая маці-Радзіма,

Вечна жыві і квітней, Беларусь!

 

Разам з братамі мужна вякамі

Мы баранілі родны парог,

У бітвах за волю, бітвах за долю

Свой здабывалі сцяг перамог!

 

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,

Слаўся, народаў братэрскі саюз!

Наша любімая маці-Радзіма,

Вечна жыві і квітней, Беларусь!

 

Дружба народаў – сіла народаў –

Наш запаветны, сонечны шлях.

Горда ж узвіся ў ясныя высі,

Сцяг пераможны – радасці сцяг!

 

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,

Слаўся, народаў братэрскі саюз!

Наша любімая маці-Радзіма,

Вечна жыві і квітней, Беларусь!

 

свернуть

Парады бацькам, або вучымся разам гаварыць па-беларуску.

Родная мова, якой авалодваюць дзеці ў зносінах з дарослымі, з'яўляецца галоўным сродкам засваення імі культуры свайго народа, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці. У родным слове, па сцвярджэнні вялікага рускага педагога К. Д. Ушынскага, народ клапатліва захоўвае "ўвесь след свайго духоўнага жыцця". Матчына мова, мова бацькоў, продкаў з'яўляецца і сродкам, і зместам духоўнага развіцця асобы чалавека. 
развернуть

Большасць дзяце дашкольнага ўзроосту ў нашай краіне выхоўваюцца ў рускамоўных сем'ях, а яшчэ значная частка ў сем'ях, дзе размаўляюць на так званай "трасянцы" - сумесі беларускай і рускай моў. Гэта прыводзіць да ўзнікнення з'явы інтэрферэнцыі - "засметчанасць" мовы: пранікнення ў рускае маўленне беларусізмаў, а беларускае - русізмаў. Напрыклад, гаворачы па-руску, ужываюць беларускія словы(сварила бурак), граматычныя формы, уласцівыя беларускай мове (гулять с папам), дапускаюць арфаэпічныя і фанетычныя памылкі (рымень, дзевачка). Часта дзеці паралельна ўжываюць агульныя па значэнні словы абедзвюх моў (кукла і лялька, сапожки і боты, картинка і малюнак, играть і гуляць і інш.). 

   Паколькі адсутнічае граматнае беларускамоўнае асяродзе, у якім нашы дзеці маглі б самастойна засвойваць нормы і правілы маўлення, дарослыя павінны спецыяльна арганізоўваць мэтанакіраванае навучанне дзяцей беларускай мове праз даступныя віды дзіцячай дзейнасці. 

  Паважаныя бацькі, мы не сумняваемся, што вы зацікаўлены ў тым, каб ваша дзіця ў будучым паспяхова засвойвала школьную праграму. А рыхтаваць яго да навучання ў школе неабходна як мага раней. Тым больш, што адукацыйны працэс у нашай школе ажыццяўляецца таксама на беларускай мове. 

Прапануем вам матэрыял, які можна выкарыстоўваць для заняткаў з дзецьмі дома 

 

 

 

свернуть

Интернет-ресурсы для детей дошкольного возраста.

Здесь собраны полезные интернет-ресурсы, на которых вы весело и с пользой проведете время со своим ребенком.
развернуть