Падарожжа з Янкам і Арынкай па Беларусі.

05.01.2023

   Сёння, пад час зiмовых канікул, у сярэдняй групе адбылося "Падарожжа з Янкам і Арынкай па Беларусі". Дзеці праз гульні даведаліся пра суседзяў нашай краіны, шукалі Беларусь на карце і глобусе. Удакладнілі свае ўяўленні  пра беларускія рамёствы і традыцыі беларускага народа, сімвалы Беларусі і беларускія замкі. Лялькам жа было цікава даведацца пра горад Маладзечна і пра 21 дзіцячы садок. 

Сюрпрызам стала ўручэнне медалёў "Юны патрыёт"